» Publishers, Monetize your RSS feeds with FeedShow: More infos (Show/Hide Ads)
Рэпост:
"Фотографии птенцов альбатроса были сделаны всего лишь несколько недель назад на атолле Мидуэй, – крошечном участке кораллов и песка в северной части Тихого океана.
Ни одна из фотографий этой серии не является постановкой или следствием манипуляций. Человечество настолько загрязнило окружающую среду, что даже за 3200 км от ближайшего континента находятся результаты нашей с вами жизнедеятельности, от которой страдает природа. Мусор, показанный на фото, попадал в желудки птенцов при кормлении, от чего, впоследствии, они и умерли."

Артыкул і шмат здымкаў тут
І чаму мне не сказалі пра гэта ў дзяцінстве... Толькі і былі нейкія цьмяныя выказваньні: шкодна, "дзеці сінія будуць", а не каб распавесьці пра яйкаклеткі і ўсё было б зразумела..
Я і так піць ужо не зьбіралася, разумеючы, што не здарова гэта, не натуральна і з сырамона не спалучаецца ) Але цяпер дакладна ня буду.. )
P.S. Ня гледзячы на ўвесь немаленькі аб'ём ужытага за жыцьцё алкаголю, у мяне будуць здаровыя, прыгожыя і шчасьлівыя дзеці, таму што я цяпер ведаю, як іх трэба такімі ствараць, але павялічваць адсотак пашкоджаных яйкаклетак таксама ня варта, цяжэй будзе гэта рэалізаваць
UPD: і вось яшчэ ролікі пра алкаголь http://duh-zdorovya.livejournal.com/39459.html Гэта датычыцца ўжо ўсіх, ня толькі жанчын
UPD2: тут http://www.litsovet.ru/index.php/material.read?material_id=232785 ёсьць пра ўсё ў тэкставым выглядзе. Прынамсі я даўно хацела даведацца, чаму менавіта алкаголь шкодны.. Там можна пра гэта пачытаць.
Сёньня тыдзень як я сырамонаеднічаю! А яшчэ нядаўна я пісала, што не зьбіраюся пакуль пераходзіць.. =) Але ж немагчыма есьці мёртвую ежу з думкай, што яна мне толькі шкодзіць, калі ты ўжо ведаеш, наколькі гэта кепска )
Я ўжо прачытала дастаткова шмат артыкулаў і гісторыяў сыраедаў, пачала чытаць і кнігі. І яны толькі натхняюць і падцьверджваюць, што правільным шляхам іду =) Як высьветлілася, літаратуры па сыраецтву шмат, нават 1914 году ёсьць ) Таксама праводзіліся досьледы навукоўцамі - ёсьць і сучасныя доказы для тых, каму мала лягічных заключэньняў =)
Я хачу парэкамендаваць вось гэты рэсурс - http://livelymeal.ru/. Тут у дастаткова сьціслай і дасьціпнай форме падаецца абгрунтаваны матэрыял: чаму сыра, чаму мона, як уплывае тэрмічна апрацаваная ежа, чаго чакаць ад сыраецтва, як перайсьці і што кушаць. Усё гэта на падставе фізіялёгія чалавека і досьледаў.
Як праходзіць мой пераход? Цудоўна! =) Я думала, будзе нашмааат цяжэй! Адчуваю сябе добра, лёгка, ломкі няма. Праходзіць лёгенькая чыстка (крыху насмарк і слабасьць была), але гэта норма! Мне б нават хацелася, каб было пасур’ёзьней, таму што адсутнасьць крызіса сьведчыць аб адсутнасьці сіл у арганізме на чыстку. Але, напэўна, усё наперадзе =)
Кушаць мне ня вельмі хочацца, стала есьці нашмат меней. Харчуюся садавінай, гароднінай, прарослай сачавіцай і гарэхамі. І адчуваю і радуюся іх асабістаму і асабліваму смаку =)
Спачатку думала, што можа і не змагу, але цяпер ужо не зьбіраюся адступаць =) Харчавацца буду пераважна манатрофна, але на сьвяты буду гатаваць сыраедныя дэсэрты. Балазе, цудоўных рэцэптаў мноства =) Паколькі першае сьвята ўжо на носе, то вельмі хутка я іх выпрабую =) Так што сяброў, якія завітаюць у госьці, чакае шмат сюрпрызаў =)
12 верасьня ў Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам упершыню адбудзецца фольк-фэст «Камяніца», у якім возьмуць удзел гурты Kriwi, «Стары Ольса», «Нагуаль», «Джамбібум», «Гаротніца» ды іншыя. Усе грошы ад фэсту пойдуць на рахункі музэю. (http://generation.by/news3040.html, http://www.belradio.fm/by/966/reports/37984/)
Калі нехта з сяброў зьбіраецца ці зьбярэцца, можна зьяднацца ) Мы хочам паехаць параней і пагуляць там спачатку )
Я працягваю экспэрымэнты над сабой і сваім жыцьцём =) І хачу падзяліцца сваім радасным досьведам =)
5 дзён таму я цэлы дзень мучылася ад дрымотнасьці і млявасьці, хаця паспала 8 гадзін і паднялася а 8й, што лічыцца цалкам нармалёвым. У выніку я пачала рыскаць па сеціву ў пошуках чыньнікаў і выйсьцяў.
І вось што я знайшла: "Загадки биоритмов". У выніку я вырашыла паспрабаваць жыць у згодзе са сваімі біярытмамі. Але для мяне - той, хто даўно запамятаваў, што такое падымацца а 6й раніцы, хто ўвесь час меў праблему раньняга (і ня толькі) пад'ёму, гэта ўяўлялася вельмі цяжка.
Далейшыя пошукі прывялі мяне да наступных артыкулаў, якія мне дапамаглі ў пераходзе на пад'ём да 6ці раніцы (спасылкі на лепшыя, на мой погляд, зь іх): "Секреты утреннего пробуждения (Анжела Ткачук)", "Встаю в 5 утра — Хватит просыпать свою жизнь", "Cистема эффективного сна (Елена Набатова)".
І вось ужо я (!!) - сплюшка якіх яшчэ пашукаць - 5 дзён падымаюся да 6ці раніцы (так, і на выходных!) і адчуваю сябе проста выдатна - бадзёра, энэргічна, гарманічна і радасна =)) І апынулася, што гэта зусім не складана =)
І цяпер мая раніца выглядае так:
- падымаюся з першага званку будзілкі ў 5.30-5.45 (раней я магла па 1.5 гадзіны спаць пад пэрыядычныя дзынканьні будзілкі), папярэдне пацягнуўшы ножкі, як напісана ў Сыстэме эфектыўнага сну;
- умываю твар і восы халоднай вадой;
- чышчу зубкі глінай (пра касмэтыку я таксама дабяруся напісаць пазьней :));
- выпіваю шлянку настою індыйскага марскога рысу (замест вады, пра рыс таксама напішу потым), пры гэтым я высоўваюся з вакна і дыхаю сьвежым прахладным паветрам і гляджу на зараджаючыся сьвітанак і прачынаючыся горад;
- раблю невялікую разьмінку-расьцяжку на ўсё цела (ёгу пакуль не спрабавала);
- прымаю кантрасны душ (раней ніколі не спрабавала - цудоўная рэч! :));
- ем сырую гародніну ці садавіну;
- займаюся рознымі справамі (гатую, шыю, пішу допісы =));
- сьнедаю;
- іду на працу =)
- Кладуся спацьу асноўным паміж 22 і 23 (каб трапляць у час самага эфектыўнага сну), хаця ў суботу было 24.00 =);
- сплю на сьпіне, раслаблена;
- сплю з раскрытымі форткамі-вокнамі;
- харчуюся натуральна.
Прачынацца стала вельмі лёгка, я ўжо да будзілкі ня сплю =) Таму хачу паспрабаваць падымацца а 5й, раз я і так ужо ня сплю =)) Часу на сон траціцца меней, але ён на шмат болей эфектыўны і робіць мяне бадзёрай і актыўнай. У выніку за дзень я цяпер раблю на шмат болей усяго і з радасьцю =)
Я вельмі задаволеная гэтым вынаходніцтвам =)
P.S. калісьці ўва ўнівэр я таксама падымалася да 6ці, але гэта не прыносіла радасьці і бадзёрасьці.. Магчыма, гэта было зьвязана з адмоўным стаўленьнем да гэтага працэсу, з наступнымі дзеяньнямі, з няўстойлівасьцю рэжыму, з позьнімі адыходамі да сну, са шкодным харчаваньнем і нездаровым вобразам жыцьця.
Вельмі раю пачытаць, хаця б дзеля азнаямленьня, бо гэта датычыцца ўсіх.
Папярэджаньне: не рэкамендую чытаць адразу пасьля ужываньня "звычайнай" ежы =))
P.S. Як гэта на беларускую лепей перакласьці "сыроедение", "сыроед"?
P.P.S. Не, я пакуль не сыраед, але вегетарыянка, і цяпер пляную паступова рухацца ў бок монасыраедства =)
Хачу падзяліцца вынікамі працы - толькі не кідайцеся адразу памідорамі, першая спроба ўсё ж ))
Адразу прашу прабачэньня за здымкі - зробленыя тэлефонам, паколькі здымача няма (лічбамыльніцу і тую скралі).
Здымкі ўсе клікабельныя і іх можна паглядзець у альбоме
Валеньне
Вось гэтыя пацеркі я зрабіла ў падарунак на дзень народзінаў
![]() | ![]() |
![]() | ![]() |
Торбачкі
Гэтую торбачку я пашыла і расфарбавала таксама ў падарунак Лёве (
Торбачка 100% натуральная (акрамя акрылавых фарбаў на малюнку) - лён, баваўняныя ніткі і шнурок, драўляны гузік. Шнурок і гузік для таго, каб торбачку можна было фіксаваць у скручаным стане. Вось так:
А гэты набор сумкі і торбачкі я зрабіла на ДН для Зайца (
![]() | ![]() |
![]() | ![]() |
Лён. Сумка за маланцы, з вонкавай кішэняй на маланцы і ўнутранай без. Торбачка таксама з гузікам і шнурочкам. На торбачцы будысцкі сыбмаль - бясконцы вузел.
Майкі
Для стрыечнага браціка намалявала такую маечку на ДН
А разам з сяброўкай зрабілі сябру на ДН такую
Дні народзінаў часова скончыліся, цяпер можна будзе зрабіць нешта для сябе, працягнуць ствараць эка-торбачкі (і цяпер з эка-малюнкамі і надпісамі), а таксама хачу навучыцца ткаць паясы, вышываць беларускі арнамэнт, вязаць і г.д. ) і пайсьці на народныя танцы =)
http://greenmob.ru -- новы, па-мойму, цудоўны сэрвіс =) масавы мазгавы штурм і база ідэй =) ну і сацыяльная сетка, як бяз гэтага =)
[RU] Решила всё-таки записи на эту тему писать на двух языках, чтобы больше людей могли ознакомиться с важной, на мой взгляд, информацией. Начну с перевода этой записи, чтобы не терялось начало =)
[BY] Я ўсё чакала, калі ў мяне зьявіцца час, каб напісаць грунтоўны пост, са структураванай інфармацыяй і адпаведнымі спасылкамі, але час бяжыць, а часу ўсё няма =) І іншыя цудоўныя людзі робяць тое, што зьбіралася зрабіць я. Прынамсі, часткова. Таму вырашыла пачаць хаця б з чагосьці і распаўсюджваць добрую справу =)
Пачну з асабістай гісторыі =)
Тэма экалёгіі крыху цікавіла мяне даўно, але ў вельмі лёгкай ступені. Я старалася ня шкодзіць прыродзе, але адпаведна той інфармацыі, якой валодала, а яна была мізэрнай. Таксама мяне зь дзяцінства вабіла прырода, адштурхоўваў горад, я марыла жыць у загарадным доме, мець сад, жывёл і г.д. Але гэта ўсё было вельмі цьмяна і пасыўна. І вось на гэтую глебу сталі трапляцца артыкулы па экалёгіі і аб натуральным вобразе жыцьця. Дакладней, калі мне ў зьвязку з курсамі хуткага чытаньня трэба было назьбіраць шмат артыкулаў для трэніроўкі, пераважную большасьць зь іх склалі артыкулы аб прыродзе, а некалькі зь іх былі па экалёгіі. Яны адкрылі для мяне шмат новага, прымусілі зацікавіцца глыбей, і я пачала шукаць інфармацыю ў гэтай сфэры. І кожны дзень мне адкрывалася столькі дагэтуль невядомага, ці пужаючага і жудаснага, ці цудоўнага і абнадзейваючага, ці проста неверагоднага. Але ў любым выпадку таго, што не магло пакінуць абыякавай і прымушала шукаць і дзейнічаць далей.
Асноўнымі тэмамі маёй цікаўнасьці сталі (у парадку ўзьнікненьня):
1. Экалёгія
2. Харчаваньне
3. Натуральнае жыцьцё
1. Экалягічныя праблемы - гэта не нешта абстрактнае і далёкае, аб чым штосьці гавораць у СМІ, змагаюцца паміж сабой "зялёныя" і прамыслоўцы. Гэта - праблемы, будучыя і ўжо цяперашнія катастрофы НАШАЙ планэты! Гэта тое, на што можа паўплываць КОЖНЫ чалавек у сваім штодзённым жыцьці. І для гэтага неабавязкова ўступаць у шэрагі зацятых змагароў, можна проста перагледзець свой вобраз жыцьця, унесьці ў яго зусім нескладаныя зьмены, якія змогуць унесьці аграмадны ўклад у спыненьне зьнішчэньня Зямлі.
Вось гэтая добрая дзяўчына
Пазьней, я складу свой падобны сьпіс, з аргумэнтамі, лічбамі, здымкамі, спасылкамі. Але на гэта спатрэбіцца нямала часу. Магчыма, хтосьці зробіць гэта раней і гэта будзе яшчэ лепей =) Тады я проста буду яго распаўсюджваць =)
Таксама пляную скласьці сьпіс лепшых, з майго пункту гледжаньня, спасылак па тэме.
2. Харчаваньне.. Тут для пачатку можна, напрыклад, паглядзець дакумэнтальную стужку "Осторожно, еда". Пазьней я таксама выкладу і спасылкі. Пасьля азнаямленьне з рознымі гэтымі матэрыяламі, я
а) стала вегетарыянкай (з экалягічных і этычных пабуджэньняў, з мэтай здаровага харчавананьня і вяртаньня да першакрыніц);
б) стала чытаць этыкеткі і пазьбягаць усіх хімічных дадаткаў;
в) стала харчавацца больш натуральнай і расьліннай ежай.
Думаю, у многіх разважных людзей такая інфармацыя выклілала б такія жаданьні. Так што, чакайце яе =)
3. Натуральнае жыцьцё - гэта вяртаньне да першакрыніц, да прыроды, пазнаньне сябе неаддзельна ад Сусьвету.
Галоўную ролю тут для мяне сыгралі кнігі Уладзімера Мегре пра Анастасію (хаця я пакуль прачытала толькі тры з васьмі). Вельмі раю пачытаць. Калі вас гэта не захопіць, то яно прынамсі цікава і лёгка чытаецца =) Ідэя, на мой погляд, у тым, што мы пад час разьвіцьця нашага тэхнакратычнага сьвету, згубілі свае першапачатковыя здольнасьці, страцілі разуменьне свайго прызначэньня, паглыбіліся ўва ўсё матэрыяльнае, усё аддаляючыся ад духоўнага. У кнігах распавядаецца пра таежную пустэльніцу Анастасію, род якой жыў там здаўна, якая мае такія стасункі з прыродай, якія здаюцца казкай, але акрамя гэтага валодае мноствам інфармацыі, здольнасьцямі звышкампутара, а таксама "містычнымі здольнасьцямі", што тлумачыцца яе сувязьзю з прасторай, сусьветным інтэлектам, што (і некаторае іншае) пераклікаецца з асновамі будызму. Таму будыстам таксама раю пачытаць, мне здаецца, вам павінна быць цікава. Адзінае, што мне ў іх не падабаецца, гэта расейская скіраванасьць, але яе можна ігнараваць ці перакладаць на беларускі лад =) гэта не галоўнае =)
Кнігі можна скачаць тут http://www.anastasia.ru/downloads/&d_op=viewdownload&cid=5, а таксама яны ёсьць у нашых інэт-крамах.
А, так вось. Пра сябе =) Гэта інфармацыя выклікала ў мяне пераасэнсаваньне ўсяго, зьмяніла мае мары і пляны. Цяпер я хачу ўтвараць свой родавы маёнтак у экапаселішчы: вялікую зямлю падалей ад цывілізацыі, дом з нулёвым ці мінімальным спажываньнем (усяго) і адходамі, арганічнае земляробства (пермакультура), самазабесьпячэньня практычна ўсімі прадуктамі і неабходнымі рэчамі, адсутнасьць працы ў сучасным яе ўяўленьні, а заробак неабходнай невялікай колькасьці грошай ручным вырабам і рэалізацыяй якіх-небудзь тавараў з натуральных рэчываў, ну і галоўнае, канешне, вяртаньне да першакрыніц, яднаньне з прыродай, духоўнае разьвіцьцё, творчасьць.
Цяпер ёсьць шмат людзей з падобнымі жаданьнямі, і нават у Беларусі ўтварыліся і ўтвараюцца экапаселішчы (інфу пра іх можна паглядзець http://ecoby.info/ ).
Але пачынаць ажыцьцяўленьне сваёй мары можна і з набыцьця дома ў вёсцы побач з месцам, дзе набываецца зямля. І жыць там, пакуль будзем прыстасоўвацца і будавацца.
Інфармацыю па экапаселішчах, экадамах і пермакультуры я пляную засвоіць і самае важнае, цікавае і карыснае даносіць да людзей =) У тым ліку тут.
Вось такія справы і пляны =)
П.С. Самае галоўнае, што мой каханы пераважна мяне падтрымлівае =)
[RU] Я все ждала, когда у меня появится время, чтобы написать основательный пост, со структурированной информацией и соответствующими ссылками, но время бежит, а время всё нету =) И другие чудесны люди делают то, что собиралась сделать я. По крайней мере, частично. Поэтому решила начать хотя б с чего-то и распространять доброе дело =)
Начну с личной истории =)
Тема экологии немного интересовала меня давно, но в очень легкой степени. Я старалась не вредить природе, но в соответствии с той информацией, которой владела, а она была мизерной. Также меня с детства притягивала природа, отталкивал город, я мечтала жить в загородном доме, иметь сад, животных и т.д. Но всё это было очень смутно и пассивно. И вот на эту почву стали попадаться статьи по экологии и о натуральном, естественном образе жизни. Точнее, когда мне в связи с курсами быстрого чтения надо было собрать много статей для тренировок, подавляющее большинство из них составили статьи о природе, а несколько из них были по экологии. Они открыли для меня много нового, заставили заинтересоваться глубже, и я начала искать информацию в этой сфере. И каждый день мне открывалось столько до этого неизвестного, или страшного и ужасающего, или прекрасного и обнадеживающего, или просто невероятного! Но в любом случае того, что не могло оставить равнодушной и заставляло искать и действовать дальше.
Основными темами моего интереса стали (в порядке возникновения):
1. Экология
2. Питание
3. Натуральная жизнь
1. Экологические проблемы – это не что-то абстрактное и далёкое, о чем что-то говорят в СМИ, сражаются между собой «зелёные» и промышленники. Это – проблемы, будущие и уже теперешние катастрофы НАШЕЙ планеты! Это то, на что может повлиять КАЖДЫЙ человек в своей ежедневной жизни. И для этого совсем не обязательно вступать в ряды ярых борцов, можно просто пересмотреть свой образ жизни, внести в него совсем несложные изменения, которые смогут внести громадный вклад в приостановление уничтожения Земли.
Вот эта хорошая девушка
dashananda(у которой по тегу eco можно найти много интересной и полезной информации) составила хороший список пунктов, при помощи которых можно каждый день вносить вклад в спасение планеты - http://dashagaian.com/eco/PDF-GT-vertical-4.pdf. Он, возможно, не идеальный, я б тоже немного внесла в него поправки, но в общем, это лучшее такого типа, что мне пока встречалось! Многое из этого я уже исполняю, остальное – в планах =)
Позже я составлю свой похожий список, с аргументами, числами, фотографиями, ссылками. Но на это понадобится немало времени. Возможно, кто-нибудь сделает это раньше и это будет еще чудесней =) Тогда я просто буду его распространять =)
Также планирую составить список лучших, на мой взгляд, ссылок по теме.
2. Питание.. Тут для начала можно, например, посмотреть документальное кино «Осторожно, еда». Позже я также выложу ссылки. После ознакомления с разными этими материалами я:
а) стала вегетарианкой (с экологических и этических побуждений, с целью здорового питания и возвращения к первоистокам);
б) стала читать этикетки и избегать всех химических добавок;
в) стала питаться больше натуральной и растительной пищей.
Думаю, у многих здравомыслящих людей такая информация вызвала б такие же желания. Так что, ожидайте её =)
3. Естественная жизнь – это возвращение к первоистокам, к природе, познание себя неотделимо от Вселенной.
Главную роль тут для меня сыграли книги Владимира Мегре про Анастасию (хотя я пока прочитала только три из восьми). Очень советую почитать. Если это вас не захватит, то оно, по крайней мере, интересно и легко читается =) Идея, на мой взгляд, в том, что мы во время развития нашего технократического мира потеряли свои первоначальные способности, потеряли понимание своего предназначения, углубились во всё материальное, всё отдаляясь от духовного. В книгах повествуется о таежной отшельнице Анастасии, род которой жил там спокон веков, которая имеет такие отношения с природой, которые нам кажутся сказкой, а кроме этого владеет множеством информации, способностями сверхкомпьютера, а также «мистическими способностями», что объясняется ее связью с пространством, всемирным интеллектом, что (и некоторое другое) перекликается с основами буддизма. Поэтому буддистам тоже советую почитать. Мне кажется, вам должно быть интересно. Единственное, что мне в них не нравится, это российская направленность, но её можно игнорировать или переносить на беларуский лад =) это не главное =)
Книги можно скачать тут http://www.anastasia.ru/downloads/&d_op=viewdownload&cid=5, а также они есть в наших интернет-магазинах.
А, так вот. Про себя =) Эта информация вызвала у меня переосмысление всего, изменила мои мечты и планы. Теперь я хочу создать свое родовое поместье в экопоселении: большую землю подальше от цивилизации, дом с нулевым или минимальным потреблением (всего) и отходами, органичное земледелие (пермакультура), самообеспечение практически всеми продуктами и необходимыми вещами, отсутствие работы в современном ее представлении, а заработок необходимого небольшого числа денег ручным изготовлением и реализацией каких-нибудь товаров из натуральных материалов, ну и главное, конечно, возвращение к первоистокам, воссоединение с природой, духовное развитие, творчество.
Сейчас есть много людей с подобными желаниями, и даже в Беларуси создались и создаются экопоселения (информацию про них можно посмотреть тут http://ecoby.info/).
Но начинать осуществление своей мечты можно и с приобретения дома в деревне рядом с местом, где приобретается земля. И жить там, пока будеш приспосабливаться и строиться.
Информацию по экопоселениям, экодомам и пермакультуре я планирую освоить и самое важное, интересное и полезное доносить до людей =) В том числе и тут.
Вот такие дела и планы =)
П.С. Самае главное, что мой любимый преимущественно меня поддерживает =)
[зьбіраемся у паход]
Кася:
папярэдне малая з намі паедзе
Сяржук:
оке
Сяржук:
а яна не збяжыць?
Кася:
у сэньсе??? :)
Сяржук:
ну мо трэба ашыйнік ёй набыць з павадком, спужаецца..
Кася:
да ну, ты што :))
Сяржук:
ну дык мы ж яе ніколі з сабой не бралі
Кася:
ну і што :) чаго яна спужаецца? :)
Кася:
яна нічога не баіцца :)) і ў паходы хадзіла на ряз, і спынам езьдзіла, і па сутарэньнях лазіць :)
Сяржук:
а, ты пра сваю малую [сястру] :)))))))) я думаў пра нашу:))))) [котку]
[заслона]
http://community.livejournal.com/photo_kidz/785.html
"Вы хотите делать действительно яркие, запоминающееся фотографии? Вы хотите, чтобы ваш авторский почерк был мгновенно узнаваем? Вы хотите, чтобы ваши фотографии стоили и покупались дорого? Вы хотите овладеть профессиональными техниками съемки и обработки фотографий?
Этот блог предназначен для тех, кто хочет попробовать, а может быть, уже пробует свои силы в фотографии. Для тех, кто еще не знает, с чего начать или столкнулся с первыми трудностями и не знает, что делать дальше. " (с)
Яго можна паглядзець і пры жаданьні пакаменьціць тут.
Сардэчна запрашаю! :)
P.S. Мала якія фоткі там маюць мастацкую вартасьць, але ўсё ж такі =)
P.P.S. Фоткі з Байдарак і некаторыя Каськіны зроблены новым фоцікам (Canon PowerShot A590 IS). Сваім выбарам я ня надта задаволеная - зусім мыльніца =( Ну ці рукі зусім крывыя.. =)
Зыходныя дадзеныя: кампакт, да 400 у.а.(вельмі пажадана да 350), якасьць фотак, налады, вялікі зум, пажадана стабілізатар (на паваротны экраньчык я ўжо забіла з-за адсутнасьці выбару)..
Буду радая як канкрэтным прапановам па мадэлях, так і інструкцыям па тым, на што зьвяртаць увагу.
Пакуль што спынілася на Canon PowerShot SX100 IS, буду радая пачуць выказваньні наконт яго.
Фатографы, адгукніцеся! =)
А я сяджу і думаю, што чагосьці хочацца, і не магу зразумець чаго.. чагосьці не хапае.. дык вось! можа гэта ўсё з-за гэтага? =) Бо восень я адчула з учорашняга дня вельмі выразна, а вучыцца не пайшла - дыскамфорт =))
Не магу сказаць, што я засмучаная гэтым фактам (хутчэй наадварот), але неяк нязвыкла.. =))
Адсутнасьць неабходнасьці ісьці ўва ўнівэр трэба замяніць іншымі актыўнасьцямі =)
Даўно хацела пайсьці на якія-небудзь танцы і на фотакурсы..
Дык вось:
- можа хто падкажа, куды можна падацца павучыцца таньчыць? Што хачу таньчыць, ня ведаю.. Хочацца што-небудзь не папсовае і актыўнае.. Калі нічога не прыдумаю, прыйдзецца ісьці на ірландзкія танцы, але хацелася б што-небудзь тыпа рок-н-рола хіба.. Хаця на ірландзкія і сярэднявечныя таксама хочацца...
- парайце якія-небудзь добрыя фотакурсы ці фоташколу.. Ня ўмею нічога, але хачу навучыцца ўсяму =) Мару нават, можна сказаць..
там можна паглядзець калекцыі, некаторыя вартыя ўвагі, а некаторыя сьмеху, напісаць водгукі (там ужо народ добра пастараўся ў гэтым пляне =)) ) і прагаласаваць за топ 3 лепшых калекцый.
там зараз лідыруе нейкі жах, давайце зладзім флэш-моб і выведзем у топ сапраўды лепшыя калекцыі =)
















